Кітай запусціў ракету-носьбіт "Чанчжэн-7А Y2"
У пятніцу з касмадрома «Вэньчан» у правінцыі Хайнань была запушчана ракета-носьбіт "Чанчжэн-7A Y2".
Ракета-носьбіт, якая павінна вывесці на арбіту эксперыментальны спадарожнік, стартавала з касмадрома ў 01:51 па пекінскім часе.
Спадарожнік будзе выкарыстоўвацца пераважна для правядзення на арбіце выпрабаванняў новых тэхналогій, уключаючы маніторынг касмічнага асяроддзя.
"Чанчжэн-7A Y2" — мадыфікаваная версія ракеты "Чанчжэн-7", яна ўяўляе сабой новае пакаленне распрацаваных і пабудаваных Кітаем высокаарбітальных ракет сярэдняга памеру. Яе грузападымальнасць складае не менш як 7 тон для геасінхроннай арбіты.
Гэты запуск стаў 362-м запускам для ракет серыі «Чанчжэн".