МЗС КНР: будзе праведзены стратэгічны дыялог паміж КНР і ЗША на высокім узроўні
11 сакавіка афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь заявіў, што па запрашэнні амерыканскага боку кіраўнік канцылярыі Камісіі ЦК КПК па замежных справах Ян Цзэчы, міністр замежных спраў Ван І, дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, памочнік прэзідэнта ЗША па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джэйк Саліван правядуць кітайска-амерыканскі стратэгічны дыялог на высокім узроўні ў Анкорыджы з 18 па 19 сакавіка.
Чжаі Ліцзянь адзначыў, што пазіцыя Кітая — ясная. Кітай патрабуе, каб ЗША аб'ектыўна і рацыянальна ставіліся да Кітая і кітайска-амерыканскіх адносінаў, адмовіліся ад халоднай вайны, паважалі суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы краіны, спынілі ўмешвацца ў яе ўнутраныя справы, сфакусаваліся на супрацоўніцтве, урэгуляванні і кантролі рознагалоссяў і спрыялі вяртанню кітайска-амерыканскіх адносін на шлях здаровага і стабільнага развіцця.