Усё больш кітайскіх гарадоў імкнуцца стаць міжнароднымі цэнтрамі спажывання

2021-03-12 15:54:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Больш за 20 гарадоў у Кітаі рыхтуюцца стаць міжнароднымі цэнтрамі спажывання і спрыяць павышэнню ўзроўню спажывання. Энтузіязм розных рэгіёнаў стаў яшчэ больш прыкметным пасля таго, як у праекце «Асноўных палажэнняў 14-й пяцігадовай праграмы сацыяльнага развіцця і перспектыўных мэтаў развіцця на перыяд да 2035 года» паказалі, што ў Кітаі будуць развіваць і будаваць міжнародныя цэнтры спажывання.

Чжэн Цзяньсінь, дэпутат Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў і мэр горада Чанша, лічыць, што ў дадатак да вялікай колькасці насельніцтва і высокаразвітай сферы паслуг у міжнародных цэнтрах спажывання адносна высокага ўзроўню павінны дасягнуць транспарт і гарадское кіраванне. Ён падкрэсліў, што Чанша, як месца перасячэння высакахуткасных чыгуначных ліній краіны, мае перавагі ў транспарце. У той жа час Чанша добра вядомы горад краіны і карыстаецца вялікай папулярнасцю ў моладзі. Такім чынам, урад Чанша павінен у поўнай меры выкарыстаць уласныя характарыстыкі і перавагі, у тым ліку хунаньскую кухню, унікальную прыроду і культурныя рэсурсы, а таксама прыцягваць у Чанша больш людзей для шопінгу.

Ці Мін’юань, дэпутат Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў і мэр Сіаня, лічыць, што перавагай Сіаня ў стварэнні міжнароднага цэнтра спажывання з'яўляюцца яго багатыя гістарычныя і культурныя рэсурсы. Ці Миін’юань сказаў, што Сіань будзе эфектыўна спалучаць гісторыю, культуру і сучасную моду, каб стварыць міжнародны турыстычны напрамак, каб прыцягнуць шапаголікаў з усяго свету.

Чжаі Пін, віцэ-прэзідэнт Даследчага інстытута Кітайскага камітэта садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю сказала, што ў працэсе стварэння міжнароднага цэнтра спажывання самае важнае — мець свае адметныя рысы. Толькі з улікам гэтых умоў гарады змогуць павысіць сваю прывабнасць для спажыўцоў з розных краін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ