Урады некаторых краін падтрымалі рашэнне УСНП аб удасканаленні выбарчай сістэмы ў Сянгане

2021-03-15 12:22:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На днях на 4-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / УСНП / 13-га склікання пераважнай большасцю галасоў было прынята рашэнне аб удасканаленні выбарчай сістэмы ў Спецыяльным адміністрацыйным раёне / САР / Сянган. Урады Лаоса, В'етнама і Бурундзі заявілі, што ўдасканаленне Кітаем выбарчай сістэмы ў Сянгане з'яўляецца справядлівым актам у межах суверэнітэту, яно будзе спрыяць доўгатэрміновай стабільнасці, росквіту і развіццю дадзенага рэгіёну.

МЗС Лаос апублікаваў заяву, у якой выказаў цёплыя віншаванні УСНП з прыняццем дадзенага рашэння і падтрымку. У дакуменце гаворыцца, што ўрад Лаоса заўсёды прытрымліваецца палітыкі аднаго Кітая, а САР Сянган - гэта неад'емная частка КНР. Удасканаленне Кітаем выбарчай сістэмы ў САР Сянган з'яўляецца справядлівым актам у межах свайго суверэнітэту і цалкам адпавядае Канстытуцыі і прадпісанням закона. Дзякуючы гэтаму рашэнню будзе ажыццяўляцца прынцыпы "Сянганам кіруюць сянганцы" і "адна дзяржава, два лады". Таксама ў дадзеным рэгіёне Кітая будуць рэалізаваны доўгатэрміновы росквіт і стабільнасць.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС В'етнама ў адказ на пытанне кар. Сіньхуа адзначыў, што ўсе справы Сянгана - гэта ўнутраныя справы Кітая. В'етнам спадзяецца, што ў Сянгане будуць падтрымлівацца стабільнасць, росквіт і развіццё. В'етнам паважае і падтрымлівае курс "адна дзяржава, два лады", паважае асноўны закон КНР аб САР Сянган і іншыя адпаведныя законы.

Урад Бурундзі ў заяве павіншаваў з прыняццем гэтага рашэння на сесіі УСНП. У дакуменце адзначаецца, што яно абараняе Канстытуцыю КНР і асноўны закон КНР аб САР Сянган. Кітайскі ўрад мае магчымасці і мудрасць для забеспячэння доўгатэрміновага росквіту і стабільнасці ў Сянгане. Прынцып "адна дзяржава, два лады" з'яўляецца найлепшым рэжымам для рэалізацыі стабільнасці, бяспекі і росквіту ў дадзеным рэгіёне Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ