Аб'ём паставак мабільных тэлефонаў у Кітаі рэзка вырас у лютым 2021 года
Аб'ём паставак мабільных тэлефонаў у Кітаі ў лютым гэтага года вырас на 240,9 % у гадавым вылічэнні прыкладна да 21,76 млн адзінак, сведчаць даныя, апублікаваныя Акадэміяй інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій Кітая / CAICT /.
Паводле даных, у мінулым месяцы аб'ём паставак смартфонаў з падтрымкай 5G дасягнуў прыкладна 15,07 млн адзінак, што складае 69,3 % ад агульнага аб'ёму паставак мабільных тэлефонаў у краіне.
У лютым 2021 года на рынку краіны з'явілася ў агульнай колькасці 28 новых мадэляў мабільных тэлефонаў, што на 33,3 % больш, чым у мінулым годзе.
Айчынныя брэнды працягвалі дамінаваць на рынку мабільных тэлефонаў Кітая. У лютым 2021 года на айчынныя брэнды прыйшлося каля 19,57 млн адзінак або 89,9 % ад агульнай колькасці паставак мабільных тэлефонаў.
У мінулым месяцы аб'ём паставак смартфонаў у краіне склаў больш за 21,34 млн адзінак, павялічыўшыся на 236,6 % у гадавым выражэнні.