Прамысловая вытворчасць Кітая вырасла на 35,1 % у першыя два месяцы 2021 года

2021-03-15 17:01:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дабаўленая вартасць у прамысловасці Кітая, важны эканамічны індыкатар, вырасла на 35,1 % у гадавым вылічэнні ў першыя два месяцы 2021, сведчаць апублікаваныя ў панядзелак звесткі Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення (ДСУ) КНР.

Па звестках ведамства, тэмпы росту паказчыка апынуліся на 16,9 % вышэй, чым за аналагічны перыяд 2019 года. Пры гэтым сярэднегадавыя тэмпы росту паказчыка за апошнія два гады склалі 8,1%.

У лютым прамысловая вытворчасць Кітая павялічылася на 0,69 % у месячным вылічэнні.

Прамысловая вытворчасць, або дабаўленая вартасць у прамысловасці, выкарыстоўваецца для вымярэння актыўнасці буйных прадпрыемстваў, гадавы даход кожнага з якіх перавышае 20 млн юаняў / каля 3,08 млн дол. ЗША /.

За названы перыяд прамысловая вытворчасць дзяржаўных прадпрыемстваў вырасла на 23 % у гадавым вылічэнні, акцыянерных прадпрыемстваў - на 34,2 %, а прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу - на 41,4 %.

Аб'ём вытворчасці ў прамысловасці за першыя два месяцы 2021 г. вырас на 39,5 % у гадавым вылічэнні, што з'яўляецца самым хуткім паказчыкам сярод трох асноўных сектараў, якія таксама ўключаюць здабычу карысных выкапняў, вытворчасць і пастаўку электраэнергіі, цеплавой энергіі, газу і вады.

За справаздачны перыяд аб'ём вытворчасці ў высокатэхналагічных галінах прамысловасці павялічыўся на 49,2 %.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ