Група экспертаў СААЗ-Кітай прапануе працягнуць пошук ранніх выпадкаў заражэння COVID-19 па ўсім свеце

2021-03-15 17:01:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сумесная група экспертаў СААЗ-Кітай прапанавала працягнуць пошук магчымых ранніх выпадкаў заражэння COVID-19 у больш шырокім дыяпазоне па ўсім свеце.

Лян Ваньнянь, член групы, зрабіў адпаведную заяву на днях на прэс-канферэнцыі, прысвечанай паходжанню каронавіруса новага тыпу, з удзелам дыпламатаў еўрапейскіх краін і Еўрапейскага саюза.

Паводле яго слоў, Кітай пераадолеў ціск у галіне проціэпідэмічнай працы ў краіне і пачаў працаваць з СААЗ над адсочваннем паходжання каронавіруса новага тыпу. Эксперты з боку Кітая і СААЗ працавалі разам ва Ухане з 14 студзеня па 10 лютага гэтага года.

Яны наведалі дзевяць месцаў, у тым ліку Уханьскі шпіталь Цзіньіньтань, рынак морапрадуктаў "Хуанань" і Уханьскі інстытут вірусалогіі Акадэміі навук Кітая. Група экспертаў таксама нанесла візіты і паразмаўляла з мясцовымі медпрацаўнікамі, даследчыкамі лабараторый, навукоўцамі, кіраўніцкім персаналам рынку, супрацоўнікамі мікрараёнаў, ачунялымі пацыентамі і сем'ямі медработнікаў, якія загінулі ў выніку эпідэміі, дадаў Лян Ваньнянь.

Сумеснае даследаванне дало станоўчыя вынікі і дазволіла зрабіць некаторыя высновы і заключэнні, дзякуючы намаганням абодвух бакоў, сказаў ён.

Па-першае, у кажаноў і яшчараў знайшлі каронавірус, які мае вельмі высокае падабенства з каронавірусам новага тыпу па паслядоўнасцях генаў. Але гэтага ўсё ж недастаткова, каб прызнаць яго прамым продкам каронавіруса новага тыпу. Іншыя віды таксама могуць быць патэнцыйнымі натуральнымі носьбітамі віруса.

Па-другое, першы пацыент з COVID-19 ва Ухане захварэў 8 снежня 2019 года. Рынак морапрадуктаў "Хуанань" мог быць адным з агменяў распаўсюджвання і ўзмацніць распаўсюджванне эпідэміі COVID-19.

Па-трэцяе, вірус быў выяўлены падчас экалагічных выпрабаванняў на рынку морапрадуктаў "Хуанань" пасля яго закрыцця, асабліва ў месцах гандлю вадзянымі прадуктамі. Каронавірус мог трапіць на рынак праз такія каналы, як інфікаваныя людзі, заражаныя прадукты халадовага ланцугу і прадукты жывёльнага паходжання, але гэта ўсё яшчэ застаецца нявызначаным.

Згодна з вынікамі сумеснага даследавання, каронавірус "з найбольшай верагоднасцю" перадаўся чалавеку праз прамежкавага носьбіта, "хутчэй за ўсё" прамым шляхам ці праз харчовыя прадукты халадовага ланцугу, але "вельмі малаверагодна" у выніку лабараторнага інцыдэнту.

Што тычыцца будучага даследавання, Лян Ваньнянь адзначыў, што сумесная група экспертаў вылучыла чатыры прапановы, і першае - пашырыць адзіную глабальную базу даных, уключаючы даныя аб малекулах, паслядоўнасці генаў, маніторынгу жывёл і навакольнага асяроддзя, а таксама клінічныя і эпідэміялагічныя даныя.

Другое - працягнуць пошук магчымых ранніх выпадкаў заражэння каронавірусам новага тыпу ў больш шырокім дыяпазоне па ўсім свеце.

Трэцяе прапанова заключаецца ў тым, каб навукоўцы з усяго свету шукалі іншыя віды жывёл, якія могуць стаць носьбітамі віруса ў розных краінах, не абмяжоўваючыся кажанамі, і апошняе - у далейшым раскрыць ролю халадовага ланцугу і замарожаных харчовых прадуктаў у перадачы віруса.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ