Удасканаленне выбарчай сістэмы Сянгана нацэлена на забеспячэнне дэмакратычных правоў жыхароў раёна
11 сакавіка Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў (УСНП) - вышэйшы заканадаўчы орган Кітая - на заключным пасяджэнні 4-й сесіі УСНП 13-га склікання пераважнай большасцю галасоў прыняў рашэнне аб удасканаленні выбарчай сістэмы ў Спецыяльным адміністрацыйным раёне (САР) Сянган. Пасля гэтага ЗША і шэраг іншых заходніх краін пачалі чарговы раўнд палітычна матываваных неабгрунтаваных нападак, мэта якіх - ачарненне Кітая, яго цэнтральнага ўрада і адміністрацыі САР Сянган і раз'яднанне народнага адзінства краіны.
Пасля вяртання Сянгана пад юрысдыкцыю КНР, цэнтральны ўрад Кітая нязменна прытрымліваецца прынцыпу, што Сянган развівае дэмакратычную сістэму ў адпаведнасці з рэаліямі. У той жа час антыкітайскія сілы пры падтрымцы Захаду, выступаюць лютымі разбуральнікамі дэмакратычнай і выбарчай сістэмы Сянгана і парушальнікамі нармальнага сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Сянган з'яўляецца асаблівым адміністрацыйным раёнам КНР. Удасканаленне выбарчай сістэмы ў САР Сянган уяўляе сабой лагічны працэс папаўнення прабелаў выбарчай сістэмы. Рэформы дазволяць забяспечыць больш якасную рэалізацыю дэмакратычных правоў і свабод жыхароў раёна.
УСНП прыняло гэта важнае рашэнне аб удасканаленні выбарчай сістэмы САР Сянган і развіцця дэмакратычнай сістэмы, у адпаведнасці з рэаліямі раёна, у адпаведнасці з Канстытуцыяй КНР, Асноўным законам аб САР Сянган і Законам КНР аб абароне нацыянальнай бяспекі ў САР Сянган.
Дадзенае рашэнне будзе спрыяць прасоўванню прынцыпу «Адна дзяржава - два лады» і падтрыманню доўгатэрміновага росквіту і стабільнасці Сянгана і гарантаваць тое, што раёнам будуць кіраваць патрыёты, якія любяць Радзіму і любяць Сянган.
Адміністрацыя САР Сянган і прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства рознымі спосабамі заявілі аб сваёй цвёрдай, падтрымцы рашэння УСНП, уключаючы публікацыю заяў анлайн, удзел у інтэрв'ю, збор подпісаў, ўстаноўку кіёскаў на вуліцы і г.д. Гэта лепшы і самы моцны адказ на неабгрунтаваны паклёп заходніх антыкітайскіх сіл і іх сепаратысцкіх паслугачоў. Жыхары раёна выступаюць за палітычную стабільнасць і росквіт!
Распрацоўка і ўдасканаленне выбарчай сістэмы ў САР Сянган - гэта выключна ўнутраныя справы Кітая, і ні адна краіна свету не мае права выступаць з безадказнымі заявамі ў гэтай сувязі.
На 46-й сесіі Савета ААН па правах чалавека 70 дзяржаў падпісалі сумесную заяву аб падтрымцы справядлівай пазіцыі і ініцыятыў КНР па пытаннях, звязаных з Сянганам, а таксама заклікалі адпаведныя бакі спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Кітая і справы Сянгана, як неад'емнай яго часткі. Гэта ў поўнай меры сведчыць аб тым, што шырокая міжнародная грамадскасць выступае за справядлівасць і дэмакратычнае развіццё.