Будзе апублікаваны артыкул Сі Цзіньпіна аб навуцы і інавацыйным развіцці Кітая
Артыкул старшыні КНР Сі Цзіньпіна пра ператварэнне Кітая ў глабальны цэнтр навукі і інавацый будзе апублікаваны ў аўторак.
Артыкул Сі Цзіньпіна, які з'яўляецца генеральным сакратаром ЦК КПК, старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, будзе апублікаваная ў шостым у гэтым годзе нумары часопіса "Цюшы", галоўнага часопіса ЦК КПК.
Адзначыўшы, што навука і тэхніка аказваюць глыбокі ўплыў на будучыню краіны і жыццё народа, Сі Цзіньпін падкрэсліў, што для дасягнення росквіту і адраджэння Кітай павінен прыкладаць вялікія намаганні да развіцця навукі і тэхнікі, стаць буйным сусветным цэнтрам навукі і інавацый.
Ён заклікаў кітайскіх навукова-тэхнічных работнікаў факусіраваць увагу на пярэднім краі сусветнай навукі і тэхнікі, узначаліць накірунак навукова-тэхнічнага развіцця, узяць на сябе дадзеную гісторыяй адказнасць, і быць першапраходцамі на шляху навукова-тэхнічных інавацый у новую эпоху.
Сі Цзіньпін заклікаў да самаадданай працы ў галіне самастойных інавацый. "Толькі трымаючы гэтыя тэхналогіі ў сваіх руках, мы можам забяспечыць эканамічную бяспеку, нацыянальную бяспеку і бяспеку ў іншых галінах".
Ён таксама заклікаў да намаганняў па ўсебаковым паглыбленні рэформы навукова-тэхнічнай сістэмы, актыўнага ўдзелу ў глабальным навукова-тэхнічным кіраванні, надання людскім рэсурсамі прыярытэтнага значэння ў развіцці.