Прэм'ер Дзяржсавета КНР падкрэсліў важнасць намаганняў па дасягненні ўстойлівага эканамічнага развіцця

2021-03-16 12:52:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падкрэсліў важнасць намаганняў па замацаванні стабільнай дынамікі росту краіны і дасягненні ўстойлівага эканамічнага развіцця ў доўгатэрміновай перспектыве.

Лі Кэцян зрабіў гэтую заяву на выканаўчым пасяджэнні Дзяржсавета, што прайшло пад яго старшынствам.

Прыярытэтныя напрамкі работы на 2021 год, вызначаныя ў дакладзе аб рабоце ўрада, на пасяджэнні былі размеркаваны паміж адпаведнымі ведамствамі Дзяржаўнага савета КНР і мясцовымі органамі ўлады.

У першыя два месяцы 2021 года назіралася бесперапыннае ўмацаванне эканомікі Кітая. Аднак, як адзначылі на пасяджэнні, працэс аднаўлення па-ранейшаму застаецца нераўнамерным, сектар паслуг, малыя і мікрапрадпрыемствы, а таксама мясцовая эканоміка ўсё яшчэ сутыкаюцца з цяжкасцямі.

Удзельнікі пасяджэння заклікалі да рэалізацыі мэт, устаноўленых у дакладзе аб працы на 2021 год, і падтрымання эканамічнай дзейнасці краіны ў належных межах.

У гэтай сувязі Кітай будзе ўважліва сачыць за зменамі ў сусветнай эканоміцы і іх уплывам на краіну, праводзіць паглыблены аналіз новых падзей і задач, своечасова ўносіць папярэднія карэкціроўкі і ўдасканальваць сваю палітыку для стабілізацыі рынкавых чаканняў.

Кітай будзе весці працу па папярэджанні і ліквідацыі рызык і ўмацаванні асновы для аднаўлення эканомікі краіны, адзначылі на пасяджэнні.

На ім заклікалі да намаганняў па забеспячэнні рэалізацыі фіскальнай, фінансавай палітыкі краіны і палітыкі ў галіне занятасці.

Каэфіцыент макраэканамічных рычагоў ў Кітаі павінен быць у цэлым стабільным, у той час як каэфіцыент фінансавых рычагоў урада неабходна знізіць.

На пасяджэнні адзначылі, што фінансавыя ўстановы павінны быць арыентаваны на прыняцце мер, накіраваных на малыя і мікрапрадпрыемствы, каб зрабіць фінансаванне больш зручным і скараціць комплексныя фінансавыя выдаткі.

Акрамя таго, варта зрабіць захады па паскарэнні размеркавання і выкарыстання сродкаў у выглядзе інвестыцый з цэнтральнага бюджэту, трансфертных плацяжоў і спецыяльных аблігацый мясцовых органаў улады, каб умацаваць слабыя звёны, такія як абавязковая адукацыя і базавае медыцынскае абслугоўванне.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ