Кітай спадзяецца, што М'янма прыме канкрэтныя меры для абароны бяспекі грамадзян КНР - МЗС

2021-03-16 12:53:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай спадзяецца, што М'янма прыме канкрэтныя меры для абароны бяспекі кітайскіх грамадзян у М'янме і прадухілення паўтарэння падобных інцыдэнтаў. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь зрабіў гэтую заяву на брыфінгу ў адказ на пытанне пра вандалізм, рабаванні і напады, учыненыя на кітайскія прадпрыемствы ў М'янме.

Даведаўшыся пра інцыдэнт, пасольства КНР у М'янме неадкладна звязалася з Гандлёвай палатай кітайскіх прадпрыемстваў у М'янме і пацярпелымі кампаніямі, а таксама неадкладна папрасіла мясцовую паліцыю прыняць рашучыя меры для абароны бяспекі кітайскіх прадпрыемстваў і іх супрацоўнікаў, паведаміў Чжаа Ліцзянь.

Паводле яго слоў, м'янманскі бок накіраваў у раён дадатковыя сілы падраздзяленняў паліцыі і пажарнай аховы для падтрымання парадку і ўрэгулявання сітуацыі. "Кітай будзе і надалей заклікаць М'янму прыняць практычныя меры, каб пакласці канец усім гвалтоўных дзеянняў, расследаваць і разабрацца з адпаведнымі правапарушальнікамі, а таксама забяспечыць бяспеку жыцця і маёмасці кітайскіх прадпрыемстваў і супрацоўнікаў у М'янме".

"Мы ўважліва сочым за развіццём сітуацыі ў М'янме і глыбока занепакоеныя бяспекай пацярпелых кітайскіх устаноў і супрацоўнікаў, - сказаў Чжаа Ліцзянь. - Мы таксама нагадваем кітайскім грамадзянам у М'янме быць больш пільнымі і выконваць меры перасцярогі".

"Кітай спадзяецца, што ўсе бакі ў М'янме будуць захоўваць спакой і праяўляць стрыманасць, дзейнічаць у адпаведнасці з фундаментальнымі інтарэсамі народа М'янмы, урэгуляваць рознагалоссі ў адпаведнасці з канстытуцыйна-прававой базай з дапамогай дыялогу і кансультацый, а таксама працягваць садзейнічаць дэмакратычным пераўтварэнням у краіне", - - заявіў Чжаа Ліцзянь. Першачарговай задачай з'яўляецца прадухіленне далейшага канфлікту і кровапраліцця, а таксама больш хуткае змякчэнне і нармалізацыя сітуацыі.

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Кітая і М'янмы заўсёды грунтавалася на прынцыпе ўзаемнай выгады і агульнага выйгрышу, што спрыяе сацыяльна-эканамічнаму развіццю М'янмы і прыносіць карысць мясцоваму насельніцтву, падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР.

"Мы заклікаем народ М'янмы выказваць свае патрабаванні законным чынам, не падвяргацца падбухторванню і не быць выкарыстанымі ў чужых інтарэсах, каб не дапусціць падрыву кітайска-м'янманскай дружбы", - заявіў Чжаа Ліцзянь.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ