МЗС КНР: Кітай рашуча выступае супраць паклёпу заходніх краін у дачыненні да рашэння ўдасканальваць выбарчую сістэму Сянгана

2021-03-16 16:09:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай рашуча выступае супраць замежнага ўмяшання ва ўнутраныя справы краіны, у тым ліку ў справы Сянгана, - заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь 15 сакавіка на ведамаснай прэс-канферэнцыі ў адказ на паклёп некаторых заходніх краін з нагоды рашэння Кітая ўдасканальваць выбарчую сістэму САР Сянган.

Паводле яго слоў, Сянган з'яўляецца асаблівым адміністрацыйным раёнам КНР. Развіццё і ўдасканаленне выбарчай сістэмы ў Сянгане з'яўляецца выключна ўнутранай справай Кітая. КНР заклікае зацікаўленыя бакі выконваць міжнароднае права і асноўныя нормы міжнародных адносін, спыніць грубае ўмяшальніцтва ў справы Сянгана і ва ўнутраныя справы Кітая.

Кітайскі бок нязменна абараняе дзяржаўны суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы свайго развіцця, а таксама доўгатэрміновую стабільнасць і росквіт, - падкрэсліў кітайскі дыпламат.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ