У Зімбабвэ прыбыла другая партыя кітайскіх вакцын

2021-03-17 10:52:52
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Зімбабвэ атрымала другую партыю ахвяраванай Кітаем вакцыны ад COVID-19 вытворчасці кітайскай фармацэўтычнай карпарацыі Sinopharm і закупленыя ўрадам дадаткова вакцыны вытворчасці кітайскай кампаніі Sinovac Biotech.

Зафрахтаваны самалёт авіякампаніі Air Zimbabwe прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Роберта Габрыэля Мугабэ з партыяй вакцын, якую сустракалі прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва, віцэ-прэзідэнт, міністр аховы здароўя Канстанцін Чывенга, пасол КНР у Зімбабвэ Го Шаачунь, іншыя высокапастаўленыя ўрадавыя чыноўнікі.

Гэты ж самалёт даставіў яшчэ адну партыю вакцын для ўрада Намібіі, дзе яна будзе выкарыстаная для запуску праграмы імунізацыі насельніцтва.

У сваёй падзячнай прамове Э.Мнангагва адзначыў, што гэта ахвяраванне азначае яшчэ адну вяху ва ўмацаванні двухбаковых адносін і супрацоўніцтва паміж Зімбабвэ і Кітаем.

Выступаючы на цырымоніі перадачы, пасол Го Шаачунь пацвердзіў сяброўства Кітая з Зімбабвэ і адзначыў, што Кітай з'яўляецца верным лідарам у прасоўванні міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне вакцын.

Першы этап праграмы імунізацыі насельніцтва Зімбабвэ стартаваў 18 лютага пасля таго, як краіна атрымала першую партыю ахвяраваных Кітаем вакцын вытворчасці кампаніі Sinopharm. На 15 сакавіка ў Зімбабвэ вакцынаваны 37 660 чалавек.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ