Каментар: антыкітайскі «Чатырохбаковы механізм» («QUAD») асуджаны на правал
На днях кіраўнікі ЗША, Японіі, Індыі і Аўстраліі правялі ў фармаце відэаканферэнцыі першы саміт з моманту фарміравання т. зв. «Чатырохбаковага механізму» ( «QUAD») з удзелам названых краін. Нягледзячы на тое, што ў заяве па выніках сустрэчы непасрэдна Кітай не быў ніяк згаданы, аналітыкі сцвярджаюць, што ў ім утрымліваюцца відавочныя антыкітайскія матывы і настроі. На думку амерыканскай радыёстанцыі NPR, ЗША імкнуцца эгаістычна засяродзіць сілы «саюзнікаў» вакол антыкітайскай ідэі і настрояў, каб «умацаваць свае пазіцыі ў супрацьстаянні з КНР».
Наўпрост пра Кітаі размовы, сапраўды, не вялося, але зусім зразумела, што мелася на ўвазе і хто быў рэальнай мэтай адыёзнага саміту. Гэты «Чатырохбаковы механізм» падобны на фарс і палітычнае шоу, гэта блеф і ніяк не рэальны інструмент дасягнення якіх-небудзь палітычных мэтаў.
Па-першае, «Чатырохбаковы механізм» не з'яўляецца маналітным, бо кожная з краін-удзельніц мае свае асабістыя мэты і разлічвае на ўласную выгаду. На думку Грэгары Поўліна, эксперта Амерыканскага цэнтра стратэгій і міжнародных пытанняў, то, што чатыры краіны маюць розныя інтарэсы і прыярытэты ў Індыйскім-Ціхаакіянскім рэгіёне, вядзе да таго, што яны будуць дзейнічаць у розным ключы і ў розных напрамках.
Па-другое, розніца эканамічных інтарэсаў не дае ЗША магчымасці зрабіць так, каб яшчэ тры краіны танцавалі пад іх дудку, не задумваючыся аб наступствах супрацьстаяння з Кітаем. У цяперашні час КНР з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам для Аўстраліі, Індыі і Японіі. Паўправадніковая індустрыя Японіі маментальна запоўніла вакуум, што ўтварыўся ў выніку кітайска-амерыканскай гандлёвай вайны, заняўшы рынак, страчаны амерыканскімі кампаніямі. У Індыі паскоранымі тэмпамі зацвярджаюцца дзесяткі новых праектаў з удзелам кітайскага капіталу. Нават Аўстралія, краіна-удзельніца «Альянсу пяці вачэй» у апошні час бесперапынна падае КНР сігналы, спадзеючыся на аднаўленне экспарту драўніны і жалезнай руды.
Відавочна, што губляць гіганцкі рынак Кітая ніводнай з краін абсалютна нявыгадна. Як адзначаецца на індыйскім партале The Federalist, на саміце прагучаў шэраг выразных сігналаў, і пазіцыі дзяржаў на такіх сустрэчах важныя. Але гаворка пакуль ідзе не больш чым пра позы і знакі, і да канкрэтных крокаў вельмі далёка.
ЗША спрабуюць павысіць свой уплыў у Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, але «QUAD» для гэтага недастаткова. Штатам неабходна звяртацца па дапамогу да іншых краін АСЕАН. Аднак у цяперашні час напружанасць вакол праблемы Паўднёва-Кітайскага мора ўжо нівеліравалась, падпісана пагадненне аб стварэнні ўсебаковага рэгіянальнага эканамічнага партнёрства, што прынесла велізарныя магчымасці міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву. Няўжо на гэтым пазітыўным фоне хтосьці захоча стаць памагатым ЗША у супрацьстаянні Кітаю? Гэта вельмі сумнеўна!
Міжнародная супольнасць павінна звярнуць пільную ўвагу на тое, што цяперашняя адміністрацыя ЗША, падобна, мае намер развітацца з палітыкай сваіх папярэднікаў, заяўляючы, што «амерыканская дыпламатыя вярнулася», але пры гэтым, па ўсіх прыкметах яе шматбаковасць на справе з'яўляецца замкнёнай і вельмі абмежаванай «селектыўнай шматбаковай», даступнай толькі некатораму колу саюзнікаў. Гэта выклікае новыя рознагалоссі, новыя канфлікты і падрывае рэгіянальны мір і стабільнасць. Гэта трэба ўсведамляць і праяўляць пільнасць.
Як заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін у сваім выступленні падчас дыялогу «Давоскі парадак дня 2021» ВЭФ: «Мультылатэралізм мае на ўвазе пошук калектыўных адказаў на глабальныя праблемы і запыты і магчымасць сумесна вызначаць лёс свету». А калі «псеўдамультылатэралізм» «Чатырохбаковага дыялогу» па бяспецы на чале ЗША яго не зменіць парадак дня, то «QUAD» асуджаны стаць чарговым правальным праектам, які прывядзе толькі да паслаблення пазіцый «партнёраў» Штатаў.