МЗС КНР: Навукова-тэхнічныя абмены і супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЗША адпавядаюць інтарэсам абедзвюх краін
Навукова-тэхнічныя абмены і супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЗША адпавядаюць інтарэсам абедзвюх краін і іх народаў. Пра гэта 16 сакавіка на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.
Паводле яго слоў, навука і тэхніка - ключавы рухавік прасоўвання сацыяльна-эканамічнага развіцця. Глабальнае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва - гэта галоўная тэндэнцыя развіцця ў гэтай галіне.
Кітай заклікае новую амерыканскую адміністрацыю належным чынам ацэньваць кітайскае тэхналагічнае развіццё і двухбаковыя навукова-тэхнічныя адносіны, спыніць неабгрунтаваны ціск на кітайскія навукова-тэхнічныя прадпрыемствы, а таксама сфарміраваць спрыяльную атмасферу для вяртання абменаў і супрацоўніцтва бакоў у гэтай сферы ў нармальнае рэчышча, - падкрэсліў кітайскі дыпламат.