Новы кітайскі пілатуемы падводны апарат Фэньдоўчжэ афіцыйна перададзены навукова-даследчаму інстытуту

2021-03-17 11:44:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Глыбакаводны пілатуемы падводны апарат "Фэньдоўчжэ" / "Змагар" /, самастойна распрацаваны Кітаем, у аўторак быў афіцыйна перададзены Інстытуту глыбакаводных даследаванняў і інжынерыі Акадэміі навук Кітая.

Навукова-даследчы суднабудаўнічы цэнтр Кітайскай карпарацыі суднабудавання, распрацоўшчык апарата "Фэньдоўчжэ", падпісаў мемарандум аб перадачы гэтага батыскафа з вышэйзгаданым інстытутам у горадзе Санья паўднёва-кітайскай правінцыі Хайнань.

"Фэньдоўчжэ", як чакаецца, будзе адыгрываць значную ролю ў глыбакаводных навуковых даследаваннях Кітая, абследаванні марскіх рэсурсаў і выкананні пошукава-выратавальных місій на моры ў выпадку надзвычайных сітуацый.

Інстытут узначаліў фарміраванне кіруючага камітэта па выпрацоўцы навукова-тэхнічных інструкцый да выкарыстання пілатуемых падводных апаратаў "Фэньдоўчжэ" і "Шэньхай Юншы" / "Воін глыбокага мора" /, якія здольныя дасягаць глыбінь 10 000 метраў і 4 500 метраў адпаведна.

Дадзены камітэт служыць платформай кантактаў і абменаў для экспертаў і карыстальнікаў гэтых апаратаў з мэтай прасоўвання іх навуковага прымянення, кіраўніцтва тэхнічнай мадэрнізацыяй і павышэння эксплуатацыйных магчымасцяў.

"Фэньдоўчжэ" у лістападзе 2020 года апусціўся на дно Марыянскай западзіны на глыбіню 10 909 метраў, усталяваўшы рэкорд па глыбіні апускання для КНР. Рэкордная апусканне было забяспечана некалькімі глыбакаводнымі тэхналогіямі, уключаючы матэрыялы, энергазабеспячэнне і сувязь. На яго борце тры эксперты на працягу шасці гадзін праводзілі навуковыя даследаванні на дне Марыянскай западзіны.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ