Апублікаваныя меры па падтрымцы развіцця прадпрыемстваў з удзелам тайваньскіх інвестыцый у сферы сельскай і лясной гаспадаркі ў кантынентальнай частцы Кітая

2021-03-17 17:56:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У сераду ў кантынентальнай частцы Кітая былі апублікаваныя меры па падтрымцы развіцця прадпрыемстваў з удзелам тайваньскіх інвестыцый у галіне сельскай і лясной гаспадаркі ў гэтым рэгіёне.

Названыя меры пачалі дзейнічаць з дня свайго апублікавання і ахопліваюць розныя аспекты, якія датычацца развіцця прадпрыемстваў з удзелам тайваньскіх інвестыцый у сферы сельскай і лясной гаспадаркі: выкарыстанне сельскагаспадарчых і лясных угоддзяў, фінансаванне і фінансавую падтрымку, інвестыцыі і эксплуатацыю, даследаванні, распрацоўкі і інавацыі, а таксама засваенне рынка для ўнутранага збыту.

Гэтыя меры прызначаныя для далейшага забеспячэння роўных адносінаў да тайваньскіх суайчыннікаў і прадпрыемстваў з удзелам тайваньскіх інвестыцый, падтрымкі іх удзелу ў высакаякасным развіцці сельскай і лясной гаспадаркі ў кантынентальнай частцы Кітая і садзейнічання ўздыму сельскіх раёнаў.

Новыя меры, якія скарочана называюцца "22 мерамі ў галіне сельскай і лясной гаспадаркі", былі сумесна апублікаваныя Канцэлярыяй Дзяржсавета КНР па справах Тайваня, Міністэрствам сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР, Дзяржаўным упраўленнем лясной і стэпавай гаспадаркі КНР, Дзяржаўным камітэтам па справах развіцця і рэформаў КНР , Міністэрствам фінансаў КНР, Міністэрствам прыродных рэсурсаў КНР, Міністэрствам воднай гаспадаркі КНР, Міністэрствам камерцыі КНР, Народным банкам Кітая, Дзяржаўным упраўленнем па рэгуляванні рынку КНР і Усекітайскім саюзам забеспячэнска-збытавых кааператываў.

Новыя меры з'яўляюцца часткай намаганняў па прасоўванні рэалізацыі 14-га пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця ў кантынентальнай частцы краіны і ўдасканаленні сістэм і палітыкі для забеспячэння дабрабыту тайваньскіх суайчыннікаў і роўных правоў для іх у кантынентальнай частцы Кітая.

Чакаецца, што гэтыя меры паспрыяюць далейшаму абмену і супрацоўніцтву паміж двума берагамі Тайваньскага праліва і іх інтэграванаму развіццю, а таксама дапамогуць палепшыць дабрабыт суайчыннікаў па абодвух берагах Тайваньскага праліва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ