Сі Цзіньпін у відэапасланні павіншаваў Бангладэш са 100-годдзем "бацькі нацыі" і 50-годдзем незалежнасці
Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў відэапасланні ўдзельнікам мерапрыемства, якое адбылося ў Бангладэш з нагоды святкавання стагоддзя з дня нараджэння "бацькі нацыі" Шэйха Муджыбура Рахмана, а таксама 50-годдзя незалежнасці дзяржавы.
Сі Цзіньпін ад імя ўрада і народа Кітая шчыра павітаў і перадаў найлепшыя пажаданні прэзідэнту Бангладэш Абдулу Хаміду, прэм'ер-міністру Шэйх Хасіне, а таксама ўраду і народу гэтай краіны.
Шэйх Муджыбур Рахман 50 гадоў таму заснаваў Народную Рэспубліку Бангладэш, падкрэсліў старшыня КНР. М. Рахман быў добрым і верным сябрам кітайскага народа, ён двойчы наведаў Кітай і ўсталяваў сяброўскія адносіны са старэйшым пакаленнем кіраўнікоў Кітая.
Сі Цзіньпін сказаў, што абодва бакі павінны памятаць пра ўклад у двухбаковыя адносіны кіраўнікоў старэйшага пакалення і працягваць развіваць дружбу паміж дзвюма краінамі.
Кітай, быўшы дружалюбным суседам, рады тым значным поспехам у дзяржаўным будаўніцтве, якіх дабіўся Бангладэш пасля атрымання незалежнасці, падкрэсліў Сі Цзіньпін.
Кітайскі лідар адзначыў, што Кітай і Бангладэш былі сяброўскімі суседнімі краінамі са старажытных часоў, і сведкам іх больш чым тысячагадовай дружбы стаў Шаўковы шлях. Ён дадаў, што на працягу 46 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін абодва бакі заўсёды ставяцца адно да аднаго на аснове ўзаемнай павагі і раўнапраўя, аказваюць узаемную падтрымку і працуюць разам.
Кітай і Бангладэш знаходзяцца на вырашальнай стадыі нацыянальнага адраджэння і развіцця, сказаў Сі Цзіньпін. Ён адзначыў, што кітайская мара пра вялікае адраджэнне кітайскай нацыі, і мара аб "Шанар бангла" / "Залатой Бенгаліі" / узаемазвязаны. Прагматычнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі прыносіць адчувальную карысць іх народам.
Паводле яго слоў, з пачатку пандэміі COVID-19 дзве краіны прыкладаюць сумесныя намаганні для пераадолення часовых цяжкасцяў і аказання ўзаемнай дапамогі. Ён дадаў, што ў буйных праектах на тэрыторыі Бангладэш, у якіх удзельнічалі кітайскія прадпрыемствы, быў дасягнуты значны прагрэс, і рэжым нулявой пошліны на 97 % найменняў што абкладаюцца падаткам тавараў, імпартуемых з Бангладэш у Кітай, афіцыйна ўступіў у сілу.
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што надае вялікае значэнне развіццю кітайска-бангладэшскіх адносін і выказаў спадзяванне на супрацоўніцтва з Бангладэш, дзеля лепшага спалучэння стратэгій развіцця дзвюх краін, сумеснага садзейнічання будаўніцтву "Пояса і шляху" і ўздыму міждзяржаўных адносін стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства на новы ўзровень.