У Кітаі пачнецца агульнанацыянальная кампанія па чытанні ў 2021 годзе

2021-03-18 11:15:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай пачне агульнанацыянальную кампанію па чытанні ў 2021 годзе, гаворыцца ў афіцыйным цыркуляры.

Паколькі сёлета адзначаецца стагоддзе з дня заснавання Камуністычнай партыі Кітая / КПК /, кампанія павінна быць сканцэнтравана на гэтай тэме і спрыяць чытанню ключавых публікацый па гісторыі КПК, гісторыі КНР, гісторыі палітыкі рэформаў і адкрытасці, а таксама гісторыі развіцця сацыялізму ў краіне, гаворыцца ў цыркуляры, выпушчаным Аддзелам прапаганды ЦК КПК.

У дакуменце ўтрымліваецца заклік да намаганняў па паляпшэнні доступу да паслуг па чытанні для шэрагу груп насельніцтва, у тым ліку рабочых-мігрантаў з сельскай мясцовасці і іх дзяцей, а таксама інвалідаў.

Мясцовыя ўлады павінны вывучыць свае ўласныя спосабы садзейнічання папулярызацыі чытання, заахвочваць ўкараненне тэхналогій лічбавага чытання.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ