Кітайская медыцынская брыгада адправілася на Каморскія астравы для аказання дапамогі ў барацьбе з COVID-19

2021-03-18 11:16:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайская медыцынская брыгада адправілася ў сераду з Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна / ГЧАР, Паўднёвы Кітай / на Каморскія астравы на трохмесячную місію па аказанні дапамогі ў барацьбе з COVID-19.

Каманда складаецца з 12 медыцынскіх работнікаў з некалькіх бальніц ГЧАР, якія працуюць у сферах рэанімацыі, пульманалогіі, грамадскай аховы здароўя, лабараторных даследаванняў, традыцыйнай кітайскай медыцыны і іншых галінах.

Акрамя адпраўкі медыцынскай брыгады, ГЧАР перадаў у дар Каморскім астравам супрацьэпідэмічныя сродкі на агульную суму 2 млн юаняў / каля 307,8 тыс. дол. ЗША /, уключаючы маскі, ахоўныя касцюмы і наборы для тэстаў на каронавірус.

"Каморскія астравы сутыкаюцца з цяжкасцямі ў сферы прафілактыкі і кантролю эпідэміі. Мы спадзяемся, што наша медыцынская брыгада будзе ўсім сэрцам дапамагаць Каморскім астравам, цалкам выкарыстае свой вопыт і тэхналагічныя перавагі, і змагацца бок аб бок з мясцовымі медыка-санітарнымі работнікамі", - сказаў намеснік старшыні ўрада ГЧАР Хуан Цзюньхуа на цырымоніі провадаў медыкаў.

З 1994 года Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён накіраваў у агульнай колькасці больш за 150 медыцынскіх работнікаў для ажыццяўлення медыцынскага супрацоўніцтва з Каморскімі астравамі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ