МЗС КНР: Кітай рашуча выступае супраць так званай «амерыкана-японскай сумеснай заявы»
Так званая «амерыкана-японская сумесная заява» з'яўляецца злымі нападкамі на знешнюю палітыку КНР і грубым умяшаннем ва ўнутраныя справы Кітая. У гэтай сувязі Кітай выказаў сваю незадаволенасць і рашучы пратэст. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь 17 сакавіка на ведамаснай прэс-канферэнцыі.
Паводле яго слоў, так званая заява ігнаруе факты, скажае ісціну, а таксама зноў ачарняе Кітай. ЗША і Японія настойваюць на менталітэце халоднай вайны і спрабуюць арганізаваць блокавае супрацьстаянне ў мэтах стварэння антыкітайскага асяроддзя.
Кітай заклікае Злучаныя Штаты і Японію спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы краіны і парушэнне рэгіянальнага міру і стабільнасці. Кітайскі бок прыме ўсе неабходныя меры для абароны дзяржаўнага суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў свайго развіцця, - падкрэсліў кітайскі дыпламат.