Кітай і ЗША створаць сумесную працоўную “кліматычную” групу

2021-03-22 15:58:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай і ЗША прынялі рашэнне стварыць сумесную групу па змяненні клімату. Пра гэта ў пятніцу заявіла кітайская дэлегацыя на стратэгічным дыялогу на высокім узроўні са Злучанымі Штатамі ў Анкорыджы ў амерыканскім штаце Аляска.

Кітай і ЗША адданыя ўмацаванню сувязяў і супрацоўніцтва ў галіне змены клімату, заявіла дэлегацыя Кітая. Бакі таксама дамовіліся, што яны будуць падтрымліваць дыялог і сувязі, весці ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, пазбягаць непаразуменняў, а таксама канфліктаў і канфрантацыі, каб спрыяць здароваму і ўстойліваму развіццю адносін Кітая і ЗША. Кітайская дэлегацыя адзначыла, што абодва бакі падзяляюць спадзяванне на працяг такога роду стратэгічнага ўзаемадзеяння на высокім узроўні.

Дэлегацыя Кітая заявіла, што Кітай і ЗША абмеркавалі ўзаемныя дамоўленасці пра вакцынацыю ад COVID-19 дыпламатаў і супрацоўнікаў консульстваў кожнага боку. Яна таксама заявіла, што абодва бакі правядуць перамовы для садзейнічання дзейнасці дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў адзін аднаго, а таксама па пытаннях, што тычацца супрацоўнікаў СМІ.

Абодва бакі таксама абмеркавалі пытанні карэкціроўкі адпаведнай палітыкі ў галіне паездак і віз з улікам эпідэмічнай сітуацыі і паступовага садзейнічання нармалізацыі абмену персаналам паміж Кітаем і Злучанымі Штатамі.

Кітай і ЗША абмеркавалі шэраг тэм, уключаючы эканоміку і гандаль, узброеныя сілы, праваахоўную дзейнасць, культуру і ўзаемадзеянне паміж людзьмі, ахову здароўя, кібербяспеку, змяненне клімату, іранскую ядзерную праблему, сітуацыю ў Афганістане, праблему Карэйскага паўвострава і сітуацыю ў М'янме. Кітайская дэлегацыя адзначыла, што абодва бакі будуць умацоўваць каардынацыю і кансультацыі ў рамках такіх шматбаковых механізмаў, як "Група 20" і Азіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ