Сі Цзіньпін прыбыў з інспекцыяй у правінцыю Фуцзянь
Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін 22 сакавіка прыбыў з інспекцыяй ў правінцыю Фуцзянь.
У другой палове дня ён у гарадской акрузе Наньпін наведаў цэнтр інтэлектуальнага кіравання на тэрыторыі нацыянальнага парку "Уішань", экалагічна чысты чайны сад і парк, прысвечаны Чжу Сі, вядомаму кітайскаму філосафу XII стагоддзя.
Сі Цзіньпін азнаёміўся з мясцовымі намаганнямі па садзейнічанні прагрэсу ў экалагічнай галіне, а таксама пацікавіўся сітуацыяй з развіццём чайнай індустрыі і захаваннем традыцыйнай культуры.