Кітай абвясціў аб санкцыях у дачыненні да фізічных і юрыдычных асобаў ЕС
Кітай уводзіць санкцыі ў дачыненні да 10 фізічных асоб і чатырох арганізацый з ЕС за нанясенне сур'ёзнай шкоды суверэнітэту і інтарэсам Кітая і зламыснае распаўсюджванне хлусні і дэзінфармацыі. Пра гэта паведаміла кітайскае МЗС.
ЕС зацвердзіў аднабаковыя санкцыі ў дачыненні да адпаведных кітайскіх фізічных і юрыдычных асоб 22 сакавіка, спаслаўшыся на так званае парушэнне правоў чалавека ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР. -