Віцэ-прэм'ер Сінгапура назваў кітайска-амерыканскую сустрэчу на Алясцы крокам у правільным кірунку

2021-03-23 16:36:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайска-амерыканскі стратэгічны дыялог на высокім узроўні -- гэта крок управільным кірунку, які сведчыць пра тое, што абодва бакі прызнаюцьнеабходнасць дыялогу і супрацоўніцтва, заявіў намеснік прэм'ер-міністраСінгапура Хэн Сві Кіт.

Хэн Сві Кіт выказаўся адносна двухдзённага дыялогу, які прайшоў у амерыканскім штаце Аляска, падчас выступлення на Азіяцкай інвестыцыйнай канферэнцыі Credit Suisse. "Важна, каб яны працягвалі прыкладаць намаганні для падтрымкі каналаў сувязі адкрытымі, знаходзілі шляхі для ліквідацыі сваіх рознагалоссяў і ўрэгулявалі напружаныя сітуацыі і спрэчкі", -- заявіў віцэ-прэм'ер.

"У інтарэсах абодвух бакоў супрацоўнічаць у вырашэнні агульных праблем, уключаючы барацьбу з COVID-19 і змяненне клімату", -- дадаў ён.

Хэн Свм Кіт таксама выказаў спадзяванне, што Кітай і Злучаныя Штаты змогуць распрацаваць рамкі для супрацоўніцтва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ