Ван І правёў тэлефонную размову з кіраўніком МЗС Пакістана
Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І ў панядзелак увечары правёў тэлефонную размову з кіраўніком МЗС Пакістана шахам Мехмудам Курэшы.
Ш. М. Курэшы ад імя ўрада і народа Пакістана горача павіншаваў Кітай з паспяховым скліканнем сесій УСНП і УК НПКСК і рашучай перамогай у выкараненні галечы, выказаўшы спадзяванне і ўпэўненасць у пастаянным вывадзе пакістанска-кітайскіх адносін стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства на новыя прыступкі развіцця. Ён таксама распавёў аб барацьбе сваёй краіны з трэцяй хваляй эпідэміі COVID-19 і выказаўспадзяванне на далейшую падтрымку Кітая ў закупцы кітайскай вакцыны.
Ван І адзначыў, што кітайска-пакістанскае сяброўства вытрымала выпрабаванне часам. Па добрай традыцыі бакі заўсёды аказваюць адзiн аднаму дапамогу. Кітай вырашыў даць Пакістану яшчэ адну партыю вакцыны і працягне разглядаць яго ў якасці прыярытэтнага напрамку прадастаўлення або экспарту вакцыны. Паводле яго слоў, у барацьбе з пандэміяй Кітай будзе цвёрда стаяць на баку Пакістана, пакуль краіна не атрымае канчатковую перамогу над COVID-19.
Ш. М. Курэшы выказаў падзяку кітайскаму боку за бескарыслівую дапамогу, адзначыўшы, што Пакістан пачаў вакцынацыю ад COVID-19, па ўсёй краіне будуць імунізаваць найперш медработнікаў на перадавой барацьбы з захворваннем і прадстаўнікоў уразлівых груп насельніцтва. Па словах міністра, прадастаўленне і экспарт Кітаем вакцыны адыграюць надзвычай важную ролю для абароны жыцця і здароўя пакістанцаў.