У Кітаі плануецца правесці шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 100-гадоваму юбілею КПК
У Кітаі плануецца правесці шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня заснавання КПК, паведаміў намеснік загадчыка Аддзела прапаганды ЦК КПК Ван Сяахуэй на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Пекіне.
Паводле яго слоў, мерапрыемствы будуць ахопліваць наступныя напрамкі дзейнасці: разгортванне агульнапартыйнай кампаніі па вывучэнні гісторыі КПК; правядзенне ўрачыстага сходу з нагоды стогадовага юбілею КПК; узнагароджанне ордэнам «1 ліпеня» адметных сябраў партыі; правядзенне тэматычных выстаў; арганізацыя тэатральных паказаў; правядзенне тэарэтычных семінараў і сімпозіумаў; стварэнне і прасоўванне серыі літаратурна-мастацкіх твораў і публікацый; разгортванне асветніцкіх мерапрыемстваў на партыйную тэматыку сярод насельніцтва.