Сі Цзіньпін падчас інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Фуцзянь наведаў павет Шасянь
Старшыня КНР Сі Цзіньпін 23 сакавіка ў ходзе інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Фуцзянь наведаў павет Шасянь гарадской акругі Саньмін. Ён наведаў шпіталь агульнага профілю, вёску Юйбаа і цэнтр па афармленні пераходу правоў уласнасці на нерухомую маёмасць у сельскай мясцовасці павета Шасянь, каб азнаёміцца з рэформай мясцовай сістэмы аховы здароўя, мерамі па садзейнічанні адраджэнню сельскіх раёнаў і намаганнямі па паглыбленні рэформы сістэмы правоў уласнасці на лясныя ўгоддзі.