СПЧ ААН прыняў рэзалюцыю "Садзейнічанне ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву ў галіне правоў чалавека"
46-я сесія Савета ААН па правах чалавека прыняла рэзалюцыю "Садзейнічанне ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву ў галіне правоў чалавека", прадстаўленую Кітаем. Рэзалюцыя заклікае ўсе краіны прытрымлівацца мультылатэралізму, весці канструктыўны дыялог і супрацоўніцтва ў галіне правоў чалавека, умацоўваць тэхнічную дапамогу, павышаць патэнцыял, садзейнічаць узаемавыгаднаму супрацоўніцтву і сумесна будаваць супольнасць з адзіным лёсам для ўсяго чалавецтва. Дакумент таксама заклікае да актыўнага разгортвання міжнароднага супрацоўніцтва, эфектыўнай барацьбы з пандэміяй COVID-19 і забеспячэння доступу да вакцын.
Прапаноўваючы праект рэзалюцыі на разгляд СПЧ, пастаянны прадстаўнік КНР у Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Чэнь Сюй заявіў, што эпідэмія стала чарговым доказам таго, што ўсе краіны павінны ўмацоўваць супрацоўніцтва, эфектыўна процідзейнічаць глабальным выклікам і садзейнічаць міру і развіццю на планеце. Кітай выступае з ініцыятывай прасоўваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў галіне правоў чалавека, дзейнічаць у адпаведнасці з агульнымі імкненнямі міжнароднай супольнасці, спрыяць умацаванню ўзаемаразумення і ўзаемнага даверу, эфектыўна весці дзелавое супрацоўніцтва і рэалізоўваць мэты развіцця і абароны правоў чалавека.
Куба, Расія і Эрытрэя выказаліся ў падтрымку праекта рэзалюцыі, адзначыўшы, што гэты дакумент падтрымлівае міжнароднае супрацоўніцтва, дапамагае прадухіленню палітызацыі пытанняў правоў чалавека і ўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін пад падставай правоў чалавека, спрыяе вядзенню сапраўднага дыялогу і супрацоўніцтва ў галіне правоў чалавека.