Кітай папракнуў некаторыя еўрапейскія краіны ў выкліку кітайскіх паслоў

2021-03-25 16:37:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

МЗС КНР у сераду папракнула некаторыя еўрапейскія краіны за іх неабгрунтаваныя выклікі кітайскіх паслоў пасля таго, як Кітай абвясціў аб увядзенні санкцый супраць 10 фізічных і чатырох юрыдычных асоб ЕС.

Да ўвядзення кітайскіх санкцый ЕС у аднабаковым парадку ўвёў санкцыі супраць кітайскіх фізічных і юрыдычных асоб на падставе так званых праблем з правамі чалавека ў Сіньцзяне, якія не грунтаваліся ні на чым, апроч ілжывай інфармацыі, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на прэс-канферэнцыі.

Адзначыўшы, што Кітай не баіцца праблем, спікер падкрэсліла, што краіна не прымае неразумных крокаў некаторых еўрапейскіх краін па выкліку кітайскіх паслоў.

"Усе кітайскія пасланнікі выказалі цвёрдую і справядлівую пазіцыю Кітая і зрабілі строгія прадстаўленні еўрапейскаму боку", --адзначыла спікер.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ