Ініцыятары байкоту сіньцзянскай бавоўны не ведаюць рэальнай сітуацыі ў Сіньцзяне
Кітайская інтэрнэт-супольнасць заклікала да байкоту брэндаў H&M і Nike, а таксама рытэйлераў іншых гандлёвых марак пасля іх заяў аб байкоце бавоўны з Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномным раёне КНР з-за меркаваных парушэнняў правоў чалавека.
Сіньцзян -- багаты на прыродныя рэсурсы рэгіён, а сіньцзянская доўгавалакністая бавоўна з раёна Аксу -- рэдкая па якасці прадукцыя, таму яна і карыстаецца вялікай папулярнасць у вытворцаў баваўняных вырабаў.
Кітай -- найбуйнейшы ў свеце спажывец бавоўны і другі па велічыні сусветны вытворца бавоўны. Вытворчасць бавоўны ў Сіньцзяне ў 2020-2021 гадах дасягнула 5,2 млн тонаў. На долю бавоўны прыпадае каля 87 адсоткаў унутранай вытворчасці і каля 67 адсоткаў унутранага спажывання. У сельскагаспадарчым упраўленні СУАР паведамілі, што каэфіцыент аўтаматызаванага збору бавоўны ў раёне ў 2020 годзе дасягнуў 69,83%, у прыватнасці, 95% бавоўны ў паўночным Сіньцзяне збіраюць машынамі. Сцвярджэнне аб тым, што 70% сіньцзянскай бавоўны збіраюць уручную, не адпавядае рэчаіснасці.
Намеснік дырэктара аддзела прапаганды парткама Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Сюй Гуйсян сказаў, што ў Сіньцзяне не маецца патрэбы прымяняць прымусовую працу падчас збору бавоўны. Аднак брэнды H&M і Nike, а таксама рытэйлеры іншых гандлёвых марак вырашылі байкатаваць бавоўну з Сіньцзяна.
У снежні 2020 года ЗША ўвялі забарону на імпарт бавоўны і баваўняных вырабаў з Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна на паўночным захадзе Кітая ў сувязі з меркаваным парушэннем правоў чалавека.