У Туніс дастаўлена ахвяраваная Кітаем вакцына ад COVID-19
Ахвяраваная Кітаем партыя вакцыны ад COVID-19 дастаўлена ў міжнародны аэрапорт «Карфаген» Туніса. У аэрапорт для сустрэчы вакцыны і ўдзелу ў цырымоніі яе перадачы прыбылі міністр аховы здароўя Туніса Фаўзі Мехдзі, кіраўнік Нацыянальнага дырэктарата аховы здароўя Міністэрства абароны Туніса Мустафа Ферджані і пасол КНР у Тунісе Чжан Цзяньго.
Як распавёў Ф. Мехдзі журналістам у аэрапорце, Туніс сутыкаецца з трэцяй хваляй пандэміі, і вакцына, прадстаўленая Кітаем, прыбыла вельмі своечасова. Ён падкрэсліў, што з самага пачатку пандэміі ў краіне Кітай у рамках дапамогі прадаставіў Тунісу вялікую колькасць супрацьэпідэмічных сродкаў. Паводле яго слоў, той факт, што Кітай па просьбе Туніса ў рамках дапамогі экстрана прадаставіў вакцыны, адлюстроўвае высокі ўзровень адносін паміж дзвюма краінамі. Туніс спадзяецца сумесна з Кітаем працягваць умацоўваць супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя і напаўняць двухбаковыя адносіны новым зместам.
Чжан Цзяньго па завяршэнні цырымоніі адзначыў, што Кітай прадаставіў Тунісу партыю вакцыны ад COVID-19. Гэта прадэманстравала высокую ступень узаемнага палітычнага даверу і сяброўства Кітая і Туніса, а таксама каштоўнасныя памкненні Кітая і яго вернасць місіі па фарміраванні супольнасці гігіены і здароўя ўсяго чалавецтва. Пасол выказаў спадзяванне, што гэтыя вакцыны дапамогуць Тунісу як мага хутчэй атрымаць перамогу над пандэміяй і адыграюць станоўчыю ролю ў аднаўленні эканомікі і абароне здароўя людзей.