Каментар Медыякарпарацыі Кітая: Інвестыцыйнае пагадненне паміж КНР і ЕС не павінна быць інструментам маніпуляцый у руках заходніх палітыкаў

2021-03-26 16:28:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай адрэагаваў на санкцыі, уведзеныя ЕС на аснове інфармацыі аб Сіньцзяне. Гэта выклікала адпаведную рэакцыю ў некаторых еўрапейскіх палітыкаў. Раней на фоне напружанай сітуацыі Еўрапарламент адмяніў пасяджэнне па пераглядзе інвестыцыйнага пагаднення паміж КНР і ЕС. Пры гэтым відавочна, што мерапрыемства магло быць выкарыстана для аказання ціску на Кітай.

Інвестыцыйнае пагадненне паміж КНР і ЕС не павінна быць інструментам маніпуляцый і злоўжыванняў у руках заходніх палітыкаў. Еўрапейскі бок павінен выразна ўсведамляць, што інвестыцыйнае пагадненне паміж КНР і ЕС адпавядае інтарэсам абодвух бакоў, спрыяе пашырэнню і ўзаемазвязанасці рынкаў і інвестыцыйных працэсаў. Рэальнымі ініцыятарамі тых перашкод, з якімі сутыкаецца рэалізацыя пагаднення паміж КНР і ЕС у цяперашні час, выступаюць антыкітайскае сілы, якія свядома падрываюць узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж Кітаем і Еўропай.

За мінулыя 20 гадоў еўрапейскія інвестары ўклалі 146 млрд еўра ў кітайскі рынак, дзякуючы чаму змаглі атрымаць велізарныя прыбыткі. У 2020 годзе Кітай і ЕС дамагліся немалых вынікаў. Бакі падпісалі Пагадненне паміж Кітаем і ЕС аб знакавых геаграфічных указаннях і своечасова завяршылі перамовы па інвестыцыйным пагадненні, што падкрэсліла перспектывы па ўзаемадзеяннях паміж бакамі. Летась Кітай, упершыню стаў найбуйнейшым гандлёвым партнёрам ЕС. Акрамя таго, у мінулым годзе сярод 10 самых буйных гандлёвых партнёраў ЕС толькі Кітай змог прадэманстраваць рост імпарту і экспарту. Такія важныя вынікі неабходна шанаваць абодвум бакам.

Паводле афіцыйнай інфармацыі кітайскага боку, адпаведныя ведамствы пачынаюць юрыдычны перагляд інвестыцыйнага пагаднення паміж КНР і ЕС. Кітай спадзяецца, што ЕС, зыходзячы з самастойных інтарэсаў, перастане ўводзіць санкцыі супраць Кітая і створыць спрыяльныя ўмовы для развіцця кітайска-еўрапейскіх гандлёва-эканамічных адносін у будучыні.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ