Сербія выказала спадзяванне на пашырэнне супрацоўніцтва з Кітаем у сферы будаўніцтва інфраструктуры
Сербія гатова пашыраць супрацоўніцтва з кітайскімі прадпрыемствамі ў сферы інфраструктурнага будаўніцтва. Пра гэта заявіў прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч падчас інспекцыі праекта хуткаснай аўтамагістралі, якая ўзводзіцца кітайскай кампаніяй паблізу паселішча Краніца на захадзе краіны.
А. Вучыч і пасол КНР у Сербіі Чэнь Бо ацанілі ход будаўніцтва ўчастка хуткаснай магістралі Іверак-Лайковац, дзе працы выконваюцца кітайскай кампаніяй. Агледзеўшы будаўнічую пляцоўку і заслухаўшы справаздачу, А.Вучыч выказаў задавальненне ходам будаўнічых работ. Ён адзначыў, што аўтамагістраль Іверак-Лайковац з'яўляецца ключавым нацыянальным праектам Сербіі. Завяршэнне праекта і злучэнне з аўтамагістраллю E-763 будзе мець вялікае значэнне для развіцця рэгіёна.
Чэнь Бо падзякавала сербскаму боку за аказаны давер. Яна адзначыла, што будаўніцтва інфраструктуры з'яўляецца важнай сферай супрацоўніцтва паміж Кітаем і Сербіяй. Чэнь Бо выказала ўпэўненасць у дасягненні яшчэ большых поспехаў у супрацоўніцтве дзвюх краін у гэтым напрамку. Кітайскія кампаніі могуць дзяліцца вопытам і тэхналогіямі з сербскімі партнёрамі, каб унесці свой уклад у эканамічнае развіццё Сербіі.