У Шанхаі стартавала ЭКСПА індустрыі турызму
У панядзелак у Шанхаі адкрылася Першая Шанхайская ЭКСПА індустрыі турызму "Tourism Plus Shanghai 2021".
Мерапрыемства будзе праходзіць з 29 сакавіка па 3 красавіка гэтага года. Выставачная плошча складае 600 тыс. кв.м. У рамках мерапрыемства будзе арганізавана чатыры выставы, каля 100 форумаў і самітаў, а таксама 29 конкурсаў і цырымоній ўзнагароджання.
Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел больш за 5 тыс. экспанентаў і 400 тыс. наведвальнікаў.
Кіраўнік Упраўлення культуры і турызму горада Шанхай Фан Шычжун на цырымоніі адкрыцця ЭКСПА адзначыў, што Шанхай ажыццявіць план па развіцці сваёй турыстычнай індустрыі за кошт стварэння шэрагу турыстычных курортаў сусветнага класа і высакаякасных турыстычных напрамкаў.
Шанхай таксама паскорыць лічбавую трансфармацыю сваёй культурна-турыстычнай індустрыі і павысіць узровень абслугоўвання, каб стаць сусветна вядомым турыстычным горадам, дадаў ён.