МЗС КНР: Кітай вітае візіт Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў Сіньцзян

2021-03-30 11:14:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш на днях зрабіў заяву пра тое, што ААН вядзе перамовы з Кітаем аб візіце ў Сіньцзян-уйгурскі аўтаномны раён (СУАР). Каментуючы гэта, прэс-сакратар МЗС КНР Чжаа Ліцзянь 29 сакавіка на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі сказаў, што Кітай вітае візіт Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў СУАР. Кітай ужо накіраваў Антоніу Гутэрышу запрашэнне наведаць Кітай і адправіцца ў Сіньцзян, абодва бакі ў цяперашні час падтрымліваюць цесную сувязь па гэтым пытанні.

Чжаа Ліцзянь падкрэсліў, што дзверы ў Сіньцзян-уйгурскі аўтаномны раён заўсёды адкрыта. «Мэта візіту заключаецца ў садзейнічанні абменам і супрацоўніцтву паміж двума бакамі, а не ў наладжванні так званага расследавання ў дачыненні да КНР з пункту гледжання прэзумпцыі вінаватасці. У той жа час мы таксама выступаем супраць выкарыстання дадзенага візіту для палітычных маніпуляцый і ціску на Кітай», - сказаў кітайскі дыпламат.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ