Кітай заклікаў замежныя кампаніі не станавіцца прыладай пэўных палітычных сілаў

2021-03-30 11:50:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі бок заклікае адпаведныя замежныя кампаніі весці сваю дзейнасць у Кітаі ў адпаведнасці з законамі і правіламі, не станавіцца больш прыладай пэўных палітычных сіл і не кідаць выклік грамадскай думцы Кітая, пра гэта заявіў у панядзелак, 29 сакавіка, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

Ён зрабіў такую заяву ў адказ на просьбу пракаментаваць сцвярджэнні амерыканскага боку, што раптоўны байкот, абвешчаны жыхарамі Кітая замежным кампаніям, якія адмаўляюцца закупляць сіньцзянскую бавоўну, быў ініцыяваны ўрадам КНР, і краіна выкарыстоўвае залежнасць замежных кампаній ад кітайскага рынку для падаўлення свабоды слова.

Чжаа Ліцзянь адзначыў, што некаторыя прадстаўнікі ЗША не толькі навешваюць цэтлікі на сіньцзянскую бавоўну, наносяць сур'ёзную шкоду галіне баваўнаводства Сіньцзяна і эканамічным інтарэсам Кітая ў цэлым, але таксама спрабуюць убіць клін паміж урадам КНР і грамадскасцю.

Пры вытворчасці бавоўны ў Сіньцзяне не выкарыстоўваецца ніякай так званай "прымусовай працы", адзначыў кітайскі дыпламат, заявіўшы, што зборшчыкі бавоўны ў Сіньцзяне маюць высокія даходы і падпісваюць з вытворцамі бавоўны працоўныя дагаворы на аснове роўнасці, свабоды волі і кансенсусу, пры гэтым узровень механізацыі працэсу збору бавоўны ў Сіньцзяне ў 2020 годзе дасягнуў 70 працэнтаў.

Па заяве Шанхайскага прадстаўніцтва некамерцыйнай арганізацыі Better Cotton Initiative / BCI /, з 2012 года каманда BCI ў Кітаі праводзіць рэгулярны аўдыт і праверкі дакладнасці, падчас якіх "не было выяўлена ні аднаго выпадку выкарыстання прымусовай працы" на тэрыторыі рэалізацыі праекта ў Сіньцзяне, адзначыў Чжаа Ліцзянь.

Павага гуляе важную ролю пры вядзенні бізнесу, адзначыў ён. Кітайскі рынак заўсёды адкрыты, і Кітай вітае інвестыцыі замежных кампаній, нязменна стварае спрыяльны інвестыцыйны клімат для замежных прадпрыемстваў.

"Кітайскі бок спадзяецца, што адпаведныя замежныя кампаніі будуць весці сваю дзейнасць у Кітаі ў адпаведнасці з законамі і правіламі, не стануць прыладай пэўных палітычных сіл і не будуць кідаць выклік грамадскай думцы Кітая", - дадаў дыпламат.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ