Перш чым спекуляваць на правах чалавека ў Сіньцзяне, Захад павінен узгадаць цёмныя старонкі сваёй гісторыі
«З нагоды крывадушнай "заклапочанасці" ЗША ў дачыненні да Сіньцзяна, адзінай рэакцыяй павінен быць рэзкі крытычны смех», - так пракаментаваў сайт «Расія Сёння» абсурдныя і беспадстаўныя антыкітайскія санкцыі ЗША на падставе «Праблемы правоў чалавека» у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне (СУАР).
Сапраўды, некаторыя амерыканскія палітыкі, заплюшчваючы вочы на расізм, які ўсё больш абвастраецца ў ЗША, праяўляюць «асаблівую заклапочанасць» праблемамі правоў чалавека ў СУАР і спрабуюць ачарніць беласнежную сіньцзянскую бавоўну.
«Даныя» пра тое, што кітайскі ўрад змушае прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў Сіньцзяна збіраць бавоўну беспадстаўныя і сфабрыкаваныя. Гэта чыстай вады «фэйк», накіраваны на дыскрэдытацыю Кітая і СУАР на міжнароднай арэне.
«Жыць заможным жыццём за кошт шчырай працы» - гэта не толькі догма ўсіх кітайцаў, але і галоўная рухаючая сіла развіцця і прагрэсу Кітая. Адкуль жа ўзялася «прымусовая праца»?
Аглядаючыся ў мінулае, лёгка зразумець, што «прымусовая праца» - гэта цёмныя старонкі гісторыі амерыканскай і заходняй гісторыі.
У гэтым крыецца глыбінная прычына расавага расколу і дыскрымінацыі ў ЗША. Гэта адзіная ў свеце краіна, якая ратыфікавала антымусульманскі ўказ. Менавіта ў Штатах, а не ў Кітаі адкрыта дыскрымінуюць і рэпрэсуюць мусульман, якія пражываюць у краіне. Савет па амерыкана-ісламскіх адносінах у 2018 годзе апублікаваў адпаведную справаздачу. У дакуменце адзначаецца, што, пачынаючы з 2016 года, колькасць антымусульманскіх груповак і рухаў у ЗША падвоілася.
Акрамя таго, на падставе «барацьбы з тэрарызмам» ЗША развязалі войны на тэрыторыі Афганістана, Сірыі і Іраку, у выніку чаго вялікая колькасць мусульман была вымушана пакінуць радзіму, пазбавіўшыся прытулку і страціўшы родных. У перыяд распаўсюджвання пандэміі СОVID-19 ЗША працягваюць аказваць наймоцны ціск на Іран і іншыя краіны, што наўпрост пагаршае эканамічную дэпрэсію і нясе пакуты народам.
Менавіта ЗША, менавіта гэтая краіна, якая абсалютна не паважае мусульман ў незалежнасці ад іх краіны пражывання, праяўляе «асаблівую заклапочанасць» справамі мусульман, якія пражываюць у Сіньцзяне. Гэта гучыць як мінімум дзіўна. Але іх схаваныя палітычныя матывы сталі цяпер яснымі і зразумелымі - яны спрабуюць нанесці ўдар па сіньцзянскіх баваўняных прадпрыемствах, выклікаць дэфіцыт працоўных месцаў, дэстабілізаваць Сіньцзян і стрымаць развіццё Кітая.
Як адкрыта сказаў палкоўнік войска Злучаных Штатаў у адстаўцы і былы начальнік штаба дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Коліна Паўэла Лоўрэнс Уілкерсан: «Так званая праблема з Сіньцзянам з'яўляецца стратэгічным планам ЗША па заблытванню і расхістванню Кітая знутры і стрымліванні яго развіцця".
29 сакавіка на прэс-канферэнцыі, якая тычыцца пытанняў СУАР, прысутныя дзеячы дакладна адзначылі, што ў Сіньцзяне колькасць народанасельніцтва нацменшасцяў павялічваецца бесперапынна, і што народы ўсіх нацыянальнасцяў жывуць у гармоніі. Адсюль відаць, што ў Сіньцзяне няма ніякай «прымусовай працы».
Мудры чалавек заўсёды аддзяляе збожжа ад плёвел, адрознівае хлусню і праўду. Спробы некаторых палітыкаў ЗША і іншых краін Захаду ў «стрымліванні развіцця Кітая пад падставай сіньцзянскай праблемы» даўно распазналі грамадскія дзеячы ўсяго свету. Самы час скончыць гэтую поўную хлусні драму, рэжысёрам якой выступаюць ЗША і іншыя краіны Захаду!