Завяршыўся першы конкурс на веданне беларускай мовы ў Кітаі «Гаворым па-беларуску»
Згодна з інфармацыяй Амбасады Беларусі ў Кітаі, 29 сакавіка 2021 года адбылася цырымонія закрыцця першага конкурсу на веданне беларускай мовы «Гаворым па-беларуску». Студэнты вядучых моўных універсітэтаў Кітая паказалі выдатныя веды беларускай мовы і былі ацэненыя членамі журы конкурсу. Амбасада Беларусі выказвае асаблівую падзяку Пекінскаму ўніверсітэту замежных моў за арганізацыю конкурсу і развіццё беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.