У Кітаі запусцілі новы спадарожнік зандзіравання Зямлі
Новы спадарожнік зандзіравання Зямлі "Гаафэнь-12 02» стартаваў у космас у сераду ў 06:45 па пекінскім часе з касмадрома Цзюцюань на паўночным захадзе Кітая.
Касмічны апарат быў запушчаны з дапамогай ракеты-носьбіта "Чанчжэн-4В" / Long March-4C / і паспяхова выйшаў на зададзеную арбіту.
Спадарожнік будзе выкарыстоўвацца для абследавання дзяржаўнай тэрыторыі, гарадскога планавання, праектавання дарожнай сеткі і ацэнкі ўраджайнасці, а таксама для прадухілення стыхійных бедстваў і памяншэння шкоды ад іх.
Для ракет-носьбітаў серыі "Чанчжэн" гэты палёт стаў ужо 364-м па ліку.