У сакавіку на якасць паветра ў Кітаі негатыўна паўплывалі пясчаныя буры
Моцныя вятры з крупінкамі пяску і пылу ў сакавіку аказалі сур'ёзны ўплыў на якасць паветра ў Кітаі. З-за гэтага доля дзён з добрай якасцю паветра ў гэтым годзе можа знізіцца прыкладна на 0,6 п.п., паведаміў 30 сакавіка афіцыйны прадстаўнік Міністэрства экалогіі і навакольнага асяроддзя КНР Лю Юбінь.
У агульнай складанасці 177 гарадоў краіны двойчы пацярпелі ад пяшчаных бур, якія пракаціліся па поўначы Кітая ў перыяд з 14 па 19 сакавіка і з 27 па 29 сакавіка, паведаміў ён на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі.
Паводле яго слоў, гэтыя бедствы зарадзіліся на тэрыторыі Манголіі і распаўсюдзіліся на поўдзень, ахапіўшы вялікую частку паўночных раёнаў краіны.
Пяшчаныя буры ў асноўным былі выкліканыя прыроднымі фактарамі, адзначыў Лю Юбінь, дадаўшы, што больш увагі трэба надаваць ахове навакольнага асяроддзя і ўмацаванню міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне, паколькі ўсе мы жывём на адной планеце.