На кітайскі тэлескоп FAST будзе афіцыйна адкрыты доступ для астраномаў з усяго свету

2021-03-31 11:56:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі тэлескоп FAST / Five-hundred-meter Aperture Spherical Radio Telescope /, які з'яўляецца найбуйнейшым па дыяметры і самым адчувальным радыётэлескопам у свеце, будзе афіцыйна адкрыты для свету 31 сакавіка.

Як адзначаецца ў заяве Дзяржаўнай астранамічнай абсерваторыі пры Акадэміі навук Кітая, астраномы з усяго свету могуць зайсці на сайт http://fast.bao.ac.cn/proposal_submit і падаць там заяўку на назіранні.

Усе замежныя заяўкі будуць разгледжаны. Вынікі разгляду будуць апублікаваныя 20 ліпеня. Назіранні міжнародных карыстальнікаў тэлескопа пачнуцца са жніўня.

Як гаворыцца ў заяве, FAST прадаставіць свету свае навуковыя аб'екты ў больш адкрытым ключы. Дзякуючы гэтаму радыётэлескопу міжнародная астранамічная супольнасць атрымае больш магчымасцяў для назіранняў.

З моманту пачатку сваёй работы радыётэлескоп FAST прадастаўляе стабільныя і надзейныя паслугі. Ён выявіў ужо 300 пульсараў і дапамог дамагчыся прарыву ў такіх галінах, як хуткія радыёўсплескі, якія з'яўляюцца разнавіднасцю магутных радыёхваляў ў небе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ