Сумеснае даследаванне Кітая і СААЗ павінна актывізаваць супрацоўніцтва па адсочванні паходжання COVID-19 - МЗС

2021-03-31 11:57:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі бок разлічвае на тое, што сумеснае даследаванне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Кітая згуляе станоўчую ролю ў садзейнічанні глабальнаму супрацоўніцтву па адсочванні паходжання COVID-19, заявіў 30 сакавіка афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР.

Ён зрабіў такую заяву пасля таго, як раней СААЗ апублікавала даклад па выніках сумеснага з Кітаем даследаванні паходжання каронавіруса.

Кітай выказвае ўдзячнасць кітайскім і міжнародным экспертам, якія прынялі ўдзел у гэтым сумесным даследаванні, за іх прыхільнасць навуцы, упартасць і прафесіяналізм, адзначыў афіцыйны прадстаўнік.

Кітай заўсёды падтрымлівае глабальныя навуковыя даследаванні крыніцы паходжання віруса і шляхоў яго перадачы, адзначылі ў МЗС КНР.

Кітай ўдзельнічаў у прыняцці на 73-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя рэзалюцыі па COVID-19 і падтрымлівае супрацоўніцтва паміж краінамі-членамі, якое ўзначальвае СААЗ, па даследаванні жывёльнага паходжання каронавіруса.

Нягледзячы на складаную задачу па арганізацыі прафілактыкі і кантролю за распаўсюджваннем інфекцыі ўнутры краіны, Кітай двойчы запрашаў экспертаў СААЗ для адсочвання паходжання віруса, сказаў афіцыйны прадстаўнік. Кітайскія эксперты, а таксама міжнародныя эксперты з СААЗ і дзесяці краін сфарміравалі сумесную групу і на працягу 28 дзён, з 14 студзеня па 10 лютага гэтага года, праводзілі даследаванні ў горадзе Ухань / правінцыя Хэбэй, Цэнтральны Кітай /.

Кітай аказаў неабходнае садзейнічанне рабоце экспертнай групы ва Ухане, што цалкам адлюстроўвае адкрытую, празрыстую і адказную пазіцыю кітайскага боку.

Афіцыйны прадстаўнік адзначыў, што вывучэнне паходжання віруса - навуковая праблема, і адпаведныя даследаванні павінны праводзіцца пры сумесным удзеле вучоных з усяго свету. Спробы палітызаваць гэта пытанне толькі замінаюць глабальнаму супрацоўніцтву ў сферы вывучэння крыніцы віруса, падрывае глабальныя намаганні па барацьбе з эпідэміяй і прыводзіць да яшчэ большай колькасці чалавечых ахвяр, што, у сваю чаргу, ідзе насуперак з жаданнем міжнароднай супольнасці аб'ядноўвацца ў барацьбе з эпідэміяй.

Вывучэнне паходжання віруса таксама з'яўляецца глабальнай задачай, і яе варта выконваць у многіх краінах і населеных пунктах, сказаў афіцыйны прадстаўнік. Кітайскі бок разлічвае на тое, што сумеснае даследаванне СААЗ і Кітая згуляе станоўчую ролю ў садзейнічанні глабальнаму супрацоўніцтву па адсочванні паходжання COVID-19, дадалі ў МЗС.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ