Кітай узмацняе распрацоўку і выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі

2021-03-31 14:56:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай дамогся поспехаў у распрацоўцы і выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі на фоне намаганняў па скарачэнні выкідаў вуглякіслага газу і прасоўванні зялёнага развіцця, пра гэта паведаміў 30 сакавіка кіраўнік Дзяржаўнага ўпраўлення КНР па справах энергетыкі Чжан Цзяньхуа.

Па стане на канец 2020 г. агульная ўстаноўленая магутнасць аднаўляльнай энергіі ў Кітаі дасягнула 930 млн кВт, што складае 42,4 працэнта ад агульнай устаноўленай магутнасці ў краіне, заявіў Чжан Цзяньхуа.

Паводле яго слоў, па ўсталяванай магутнасці ў сектарах гідраэнергетыкі, ветраэнергетыкі і сектары па выпрацоўцы фотаэлектрычнай энергіі Кітай займае першае месца ў свеце на працягу 16, 11 і 6 гадоў запар, адпаведна.

У мінулым годзе маштаб распрацоўкі і выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі ў Кітаі склаў 680 млн тонаў умоўнага паліва ў вугальным эквіваленце, што раўнацэнна замене амаль 1 млрд тон каменнага вугалю. Гэта дапамагло знізіць выкіды дыяксіду вугляроду, дыяксіду серы і вокісу азоту прыкладна на 1,79 млрд тон, 864 тыс. тон і 798 тыс. тон адпаведна.

Па словах Чжан Цзяньхуа, у мінулым годзе ў Кітаі выпрацоўка электраэнергіі з аднаўляльных крыніц энергіі дасягнула 2,2 трыльёна кВт-ч, склаўшы 29,5 прац. ад агульнага аб'ёму спажывання электраэнергіі ў краіне, што на 9,5 працэнтнага пункта больш, чым у 2012 годзе.

Чжан Цзяньхуа адзначыў, што ўпраўленне зробіць далейшыя крокі для паскарэння буйнамаштабнага, высакаякаснага і арыентаванага на рынак развіцця аднаўляльных крыніц энергіі і актыўна пабудуе энергасістэму з новай энергіяй ў якасці асновы.

Таксама будуць прыняты дадатковыя намаганні для паскарэння развіцця ветранай і сонечнай энергетыкі, павелічэння выпрацоўкі гідраэлектраэнергіі ў адпаведнасці з мясцовымі ўмовамі, актыўнага і спарадкаванага прасоўвання развіцця атамнай энергетыкі пры забеспячэнні бяспекі, заявіў кіраўнік упраўлення.

Між тым, будуць прыняты больш строгія стандарты энергаспажывання, каб падтрымаць і прасоўваць выкарыстанне невыкопваемых крыніц энергіі і змяніць мадэль выкарыстання энергіі ў ключавых сектарах і галінах, такіх як прамысловасць, будаўніцтва і транспарт, сказаў ён.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ