Каментар: Захад імкнецца ачарніць сіньцзянскую бавоўну для забеспячэння ўласнай гегемоніі
У апошнія дні ЗША і Захад разгульваюць поўную фарсу тэатральную драму з нагоды сіньцзянскай бавоўны.
Тыя прадпрыемствы, якія абвясцілі пра байкот сіньцзянскай бавоўны, прынялі такое рашэнне з улікам заключэння міжнароднай арганізацыі «Ініцыятывы за лепшую бавоўну» (BCI). Дадзеная арганізацыя называе сябе няўрадавай і некамерцыйнай, але на справе за яе спінай стаіць і з'яўляецца яе спонсарам Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці.
Нядаўна Шанхайскае прадстаўніцтва BCI заявіла, што ніколі не сутыкалася ні з адным выпадкам, звязаным з «прымусовай працай» у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне (СУАР) Кітая. BCI ігнаравала гэтыя факты і рэаліі і адначасова з гэтым наўмысна прыняла як факт сфабрыкаваны антыкітайскімі сіламі цалкам неадпаведны рэчаіснасці даклад.
Баваўнаводства з'яўляецца ключавой індустрыяй СУАР і выступае адной з галоўных крыніц даходаў мясцовых жыхароў. У Сіньцзяне не было і няма прымусовай працы пры зборы бавоўны, пры гэтым вытворчасць дасягнула высокай ступені механізацыі. Паводле статыстыкі, у 2020 годзе 70% бавоўны было сабрана не рабочымі, а з выкарыстаннем механізаваных сродкаў.
Ігнаруючы гэты факт, асобныя заходнія палітыкі пад ілжывай падставай абароны правоў чалавека ў Сіньцзяне заклікаюць адмовіцца ад выкарыстання бавоўны, вырабленай у гэтым кітайскім раёне, спрабуючы блакаваць удзел вытворцаў сіньцзянскай бавоўны ў глабальных ланцужках паставак. Акрамя таго, яны прымаюць меры па падаўленні кітайскіх і замежных кампаній, наймаць на працу супрацоўнікаў з ліку этнічных меншасцяў у Сіньцзяне, па факце знішчаючы працоўныя месцы сіньцзянскіх тэкстыльшчыкаў і такім чынам пазбаўляючы мясцовае насельніцтва даходаў.
Падобныя факты сур'ёзна парушаюць многія базавыя правы чалавека. Мэта ЗША і іх заходніх саюзнікаў заключаецца ў прамым зніжэнні магчымасцяў працаўладкавання уйгураў і знішчэнні поспехаў Сіньцзяна ў барацьбе з тэрарызмам, а таксама стварэнні цяжкасцяў і праблем у сферы бяспекі для перашкоды развіццю Кітая.
Вядома, што СУАР зусім нядаўна быў раёнам, дзе пастаянна адбываліся тэрарыстычныя акты. Цяпер абстаноўка ў корані змянілася - раён імкліва развіваецца, беднасць засталася ў мінулым. Пытанні, звязаныя з Сіньцзянам, ні ў якім разе не з'яўляюцца праблемай правоў чалавека. Сутнасць пытання заключаецца ў барацьбе з тэрарызмам, экстрэмізмам і сепаратызмам. Асноўная ж мэта заходніх палітыканаў заключаецца не ў т. зв. абароне правоў чалавека, а ў рэалізацыі сваёй гегемоніі і спробе расхістаць рэгіянальную і глабальную антытэрарыстычную абстаноўку.