Міжнародныя эксперты высока ацанілі супрацоўніцтва Кітая ў даследаванні паходжання COVID-19
СААЗ 30 сакавіка афіцыйна апублікавала даклад па выніках сумеснага з Кітаем даследаванні паходжання каронавіруса новага тыпу / COVID-19 /. На прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў той дзень, члены групы міжнародных экспертаў высока ацанілі супрацоўніцтва Кітая ў даследаванні паходжання віруса і падрыхтоўцы дакладу.
"Я думаю, што аб'ём даклада, аб'ём матэрыялу, аналіз вынікаў даклада і даныя паказваюць на ступень супрацоўніцтва", - сказаў кіраўнік групы міжнародных экспертаў Пітэр Бэн Эмбарэк. Ён дадаў, што "без усялякага і добрага супрацоўніцтва з нашымі кітайскімі калегамі мы атрымалі б вельмі малы па аб'ёме даклад са сціплымі даследчымі вынікамі".
Эксперт выказаў упэўненасць у тым, што бакі працягнуць супрацоўніцтва ў выкананні рэкамендацый з дакладу. П. Бэн Эмбарэк таксама падзякаваў жыхарам Уханя, якія перанеслі нягоды эпідэміі, за іх супрацоўніцтва з міжнародным экспертамі.
Доктар Марыён Каапманс з Нідэрландаў заявіла, што да правядзення даследаванняў ва Ухане кітайскія і замежныя эксперты неаднаразова ажыццяўлялі дыстанцыйнае ўзаемадзеянне. Нават у той час, калі замежныя эксперты знаходзіліся ў ізаляцыі пасля прыбыцця ў Кітай, бакі ўсё яшчэ займаліся сумеснай працай. Паводле яе слоў, бакі ўстанавілі вельмі глыбокае супрацоўніцтва, і ў будучыні эксперты працягнуць шукаць крыніцу паходжання віруса на аснове навуковых доказаў.
"Гэты даклад даказвае, што нават пры наяўнасці складанай палітычнай абстаноўкі розныя краіны могуць прыкласці сумесныя намаганні для пошуку крыніц новых інфекцыйных захворванняў і вірусаў", - сказаў доктар Пітэр Дасзак з ЗША. На яго думку, для перамогі над эпідэміяй COVID-19 неабходна пераадолець раз'яднанасць паміж дзяржавамі. Ён выказаў надзею на тое, што дух супрацоўніцтва, праяўлены групай міжнародных экспертаў, захаваецца і ў канчатковым выніку дапаможа ўсім краінам пераадолець эпідэмію.
У той дзень СААЗ таксама правяла брыфінг для дзяржаў-членаў па гэтым дакладзе. Пастаянны прадстаўнік КНР пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Чэнь Сюй адзначыў, што эксперты з Кітая і СААЗ праявілі дух навукі і адкрытасці. Кітайскія органы ўлады на ўсіх узроўнях аказалі неабходнае садзейнічанне паспяховаму правядзенню працы групы экспертаў ва Ухане, тым самым у поўнай меры прадэманстраваўшы адкрытую, празрыстую і адказную пазіцыю Кітая.