У прав. Юньнань выяўлена 6 лакальных выпадкаў заражэння COVID-19

2021-03-31 16:28:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У горадзе Жуйлі прав. Юньнань / Паўднёва-Заходні Кітай / у сераду пачалі масава тэставаць жыхароў на нуклеінавыя кіслоты COVID-19 пасля выяўлення там новых выпадкаў захворвання.

Паводле звестак гарадскога штаба кіравання працай па прафілактыцы і кантролі COVID-19, з 8 гадзін раніцы серады ўсе жыхары гарадскога раёна Жуйлі змешчаны на хатні карантын, тэрмінам на тыдзень. У гэты перыяд усе гаспадарчыя аб'екты акрамя супермаркетаў, аптэк і рынкаў сельгаспрадукцыі будуць зачыненыя.

29 сакавіка ў г. Жуйлі падчас рэгулярнага тэставання груп асобаў, схільных да высокай рызыкі заражэння COVID-19, быў выяўлены адзін чалавек са станоўчым вынікам тэста на нуклеінавыя кіслоты. Яшчэ восем чалавек з аналагічнымі вынікамі былі выяўлены падчас наступнага тэставання. Шасцярым з іх быў пастаўлены дыягназ COVID-19, а трое вызначаны як бессімптомныя носьбіты каронавіруса, паведамілі ў правінцыйным камітэце па справах аховы здароўя.

У цяперашні час працягваецца праца па адсочванні і праверцы асоб, якія мелі цесныя кантакты з хворымі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ