У кантынентальнай частцы Кітая за мінулыя суткі выяўлены 4 новыя выпадкі лакальнага заражэння COVID-19

2021-04-02 17:09:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У чацвер у кантынентальнай частцы Кітая былі выяўлена 4 новыя выпадкі лакальнага заражэння COVID-19, паведамілі ў пятніцу ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР.

У той жа дзень таксама былі зафіксаваны 5 новых завезеных з-за мяжы выпадкаў заражэння COVID-19, гаворыцца ў штодзённай справаздачы ведамства.

У чацвер былі выяўлены два пацыенты з падазрэннем на заражэнне каронавірусам. Смяротных выпадкаў ад гэтага захворвання зарэгістравана не было.

У той жа дзень 8 пацыентаў, што вылячыліся ад новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19, выпісаліся са шпіталяў ў кантынентальнай частцы Кітая.

Да канца таго ж дня, агульная колькасць завезеных з-за мяжы выпадкаў заражэння COVID-19 у кантынентальнай частцы Кітая ўзрасла да 5 305 з якіх 5 136 пацыентаў выпісаліся са шпіталяў пасля акрыяння, а 169 ўсё яшчэ знаходзіліся на лячэнні ў медустановах краіны. Смяротных выпадкаў сярод пацыентаў гэтай катэгорыі зарэгістравана не было.

Па стане на канец таго ж дня ў кантынентальнай частцы краіны ў агульнай складанасці было зарэгістравана 90 226 пацверджаных выпадкаў COVID-19, з якіх 188 пацыентаў ўсё яшчэ знаходзіліся на лячэнні ў медустановах краіны.

У агульнай складанасці 85 402 чалавекі пакінулі бальніцы пасля акрыяння, а 4 636 чалавек памерлі ад гэтай хваробы.

Па стане на канец таго ж дня ў кантынентальнай частцы Кітая заставаліся 5 пацыентаў з падазрэннем на заражэнне каронавірусам.

У чацвер таксама было выяўлена 20 новых бессімптомных носьбітаў каронавіруса, 4 з якіх былі зафіксаваныя ў правінцыі Юньнань, а астатнія прыбылі з-за мяжы. У той жа дзень ні адзін бессімптомны не быў пераведзены ў катэгорыю пацверджаных выпадкаў.

У агульнай складанасці пад медыцынскім наглядам заставалася 295 бессімптомнікаў, паведамілі ў ведамстве.

Па стане на канец чацвярга ў САР Сянган, САР Аамэнь і на Тайвані колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 склала 11 480, 48 і 1 036 адпаведна. У Сянгане і на Тайвані ад COVID-19 памерлі 205 і 10 чалавек адпаведна.

У агульнай складанасці 11 108 пацыентаў у САР Сянган, 48 у САР Аамэнь і 983 на Тайвані выпісаліся са шпіталяў пасля выздараўлення.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ