129-ы кантонскі кірмаш пройдзе 15-24 красавіка анлайн

2021-04-02 17:12:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

129-ы Кітайскі кірмаш імпартных і экспартных тавараў, таксама вядомы як кантонскі кірмаш, пройдзе ў рэжыме анлайн з 15 па 24 красавіка. Кірмаш будзе праводзіцца ў анлайн-рэжыме ўжо трэці раз запар па меркаваннях санітарнай бяспекі.

Для правядзення кірмашу будуць выкарыстаны такія новыя тэхналогіі, як віртуальныя выставачныя залы і стэнды. Старшыня Асацыяцыі садзейнічання развіццю Новазеландска-кітайскага гандлю Марцін Томпсан кажа, што анлайн-рэжым нічым не горш за рэальны:

«У мінулым годзе намаганнямі кітайскага ўрада праца кантонскага кірмашу ўвянчалася вялікім поспехам. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел пакупнікі з 226 краін і рэгіёнаў. Варта чакаць яшчэ большых поспехаў у гэтым годзе».

Па словах Томпсана, многія новазеландцы лічаць, што экспарт у Кітай вельмі важны для развіцця нацыянальнай эканомікі Імпарт з Кітая за апошнія гады таксама значна вырас.

У апошнія гады арганізатары кантонскага кірмашу актыўна выкарыстоўваюць лічбавыя платформы ў мэтах адкрыцця новых магчымасцяў для транснацыянальных кампаній, падтрымання бесперабойнага функцыянавання прамысловых і лагістычных ланцужкоў.

У гэтым годзе кірмаш будзе прапаноўваць высакаякасныя хмарныя сэрвісы, падтрымліваць правядзенне перамоваў у жывым эфіры. Напярэдадні мерапрыемства арганізатары плануюць правесці больш за 40 віртуальных прэзентацый для прыцягнення інвестараў Аўстраліі, Рэспублікі Карэя, ЗША і многіх іншых краін.

Намеснік дырэктара кантонскага кірмашу, дырэктар Кітайскага цэнтра знешняга гандлю Чу Шыцзя выказаў надзею, што кірмаш створыць спрыяльныя ўмовы для ўмацавання супрацоўніцтва кітайскіх і замежных бізнесменаў, а таксама для развіцця міжнароднага гандлю.

«Спадзяёмся, што кантонскі кірмаш акажа садзейнічанне развіццю інавацыйнага знешняга гандлю і стварэння новай мадэлі развіцця".

Кантонскі кірмаш, заснаваны ў 1957 годзе, лічыцца барометрам знешняга гандлю Кітая. Папярэдні - 128-ы - кірмаш прыцягнуў каля 26 тыс. айчынных і замежных прадпрыемстваў з амаль 2,5 млн таварных пазіцый.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ