​У Аргенціну дастаўлена другая партыя кітайскіх вакцын ад COVID-19 вытворчасці Sinopharm

2021-04-02 17:12:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Другая партыя вакцын ад COVID-19 вытворчасці кітайскай фармацэўтычнай кампаніі Sinopharm у чацвер увечары была дастаўлена ў Буэнас-Айрэс чартэрным рэйсам авіякампаніі Aerolineas Argentinas. У аэрапорце вакцыны сустрэла міністр аховы здароўя Аргенціны Карла Вісоці.

Паводле яе слоў, краіна ўхваліла выкарыстанне вакцыны Sinopharm для людзей старэйшых за 60 гадоў, урад спадзяецца на эфектыўнае зніжэнне смяротнасці ў гэтай групе высокай рызыкі. Клінічныя выпрабаванні паказалі бяспеку і эфектыўнасць дадзенай вакцыны, дадала К. Вісоці.

Міністр замежных спраў Аргенціны Фэліпэ Сола ў сацсетках падзякаваў кітайскі ўрад за дапамогу з вакцынамі, заявіўшы, што ў гэты крытычны момант прыбыццё другой партыі прэпаратаў акажа значнае садзейнічанне прышчэпачнай кампаніі.

21 лютага Міністэрства аховы здароўя Аргенціны афіцыйна ўхваліла экстранае прымяненне кітайскай вакцыны Sinopharm. 25 лютага ў Аргенціну прыбыла першая партыя гэтых прэпаратаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ